У Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Цна, за 5 км на ПдЗ ад в. Бастынь, за 12 км на ПнЗ ад г. Лунінец. Пл. 0,31 км², даўж. 680 м, найб.шыр. 600 м, даўж. берагавой лініі 1,95 км. Катлавіна круглая, схілы выш. да 2 м, пад лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае.